КОЗЬЯНСКИЕ БОЛОТА. 1 ДЕНЬ
400 АЗЁР КАЗЬЯНСКІХ БАЛОТ
колькасць удзельнікаў: 12-18 чалавек
найбліжэйшыя даты: 26.10.2024
Казьянскія балоты. 1 дзень
400 АЗЁР КАЗЬЯНСКІХ БАЛОТ
колькасць удзельнікаў: 12-18 чалавек
найбліжэйшыя даты: 26.10.2024
У паветры адчуваецца подых восені, а значыцца настаў час адправіцца туды, дзе рэдка ступае нага чалавека, у галінах дрэў гняздуюцца рэдкія птушкі, хмызнякі гнуцца пад цяжарам ягад, а галава крыху круціцца ад п'янючага водару багуну.

У гэтым падарожжы мы наведаем заказнік "Казьянскі". Там, на поўначы Беларусі, знаходзяцца дзівоснай прыгажосць балоты, не сапсаваныя ўвагай вандроўнікаў. Гэта куточак сапраўды дзікай прыроды, якой дакладна ёсць чым вас здзівіць!
* усе фотаздымкі зроблены ў нашых вандроўках
Праграма вандроўкі
* Для шпацыру па балоту неабходны гумавыя боты. Даем у арэнду па папярэднім запыце (10 BYN за пару).

** У гэтай вандроўцы мы наведваем дзікія і аддаленыя ад буйных населеных пунктаў мясціны, таму мы НЕ арганізоўваем абед у гэтым падарожжы. Мы падрыхтуем для вас гарачую гарбату і выпечку, аднак паўнавартасны абед просім падрыхтаваць вас самастойна.
8:00
8:00
Ад'езд з Мінску
Збор ля ст. м. "Барысаўскі тракт" на аўтастаянцы каля крамы "Карона"
Сустракаемся ў Мінску і рухаемся на поўнач да Казьянскіх балот. Увесь шлях зойме каля 3 з паловай гадзін. Расказы нашага гіда і дарожны плэй-ліст дапамогуць прыемна бавіць час у дарозе.
9:30 - 10:00
9:30 - 10:00
Рэшткі касцёла Святога Антонія ў вёсцы Губіна
Па дарозе наведваем невялічкую вёску Губіна, у якой захаваліся рэшткі касцёла францысканцаў XVIII стагоддзя. Даследуем велічныя руіны, знаёмімся з гісторыяй касцёла і рухаемся далей насустрач балотным прыгодам.
11:00 - 11:30
11:00 - 11:30
Абед на закінутым хутары Вішня
Дастаем ссабойкі і мацуемся перад балотным шпацырам. Абедаем і рыхтуемся да выхаду на балота на закінутым хутары Вішня.

*Звярніце ўвагу, што мы не рыхтуем абед цэнтралізавана. Просім вас падрыхтаваць уласную сытную ссабойку.
12:00 - 17:00
12:00 - 17:00
Шпацыр па дзікаму балоту
Працягласць маршруту каля 10 км. ~4 з паловай гадзіны з прыпынкамі
Рушым на балота! Праз балотныя сосны, хмызнякі і сплавіны трапім у глыб балота. Там раскінуліся сотні маленечкіх азёр, якія нагадваюць сваім абліччам кратары Меркурыю. На нашым шляху мы пабачым больш за 30 балотных азёр, часам будзем бачыць 4-5 азёр з адной кропкі.

Ад азёрнага комплексу рухаемся да возера Расалай. Па дарозе не губляем магчымасць паласавацца спелымі журавінамі.
17:00 - 18:00
17:00 - 18:00
Пікнік на беразе возера Расалай
Грэемся гарачай гарбатай з выпечкай на беразе маляўнічага возера
Амаль што ў канцы шпацыру размесцімся на беразе возера Расалай, заварым гарбату і атрымаем асалоду ад балотных краявідаў. Пасля адпачынку ў добрай кампаніі нас чакае апошні кіламетр нашай вандроўкі па Казьянскім балотам.
19:00 - 22:30
19:00 - 22:30
Вяртанне ў Мінск
Водгукі нашых вандроўнікаў:
Кошт
170 BYN
Кошт сапраўдны пры браніраванні і ўнясенні перадаплаты больш, чым за 14 дзён да даты вандроўкі.
Кошт пазначаны для 1 чалавека.

Таксама кошт сапраўдны пры браніраванні 3+ месцаў у незалежнасці ад даты браніравання.
200 BYN
Кошт сапраўдны пры аплаце менш чым за 14 дзён да даты вандроўкі.
Кошт пазначаны для 1 чалавека.
Уключана ў кошт
- 2 спрактыкаваныя гіды, якія не толькі распавядуць усё самае цікавае пра балота, але і будуць клапаціцца пра вас на працягу вандроўкі
- трансфер на камфортным мікрааўтобусе на працягу ўсёй вандроўкі
- пікнік з выпечкай і гарбатай
НЕ ўключана ў кошт


-Абед. Падрыхтуйце, калі ласка, сытную ссабойку
НЕ ўключана ў кошт
-Абед. Падрыхтуйце, калі ласка, сытную ссабойку
Частыя пытанні
Забраніраваць для вас месца?
Вы раней вандравалі з намі?
Ці засталіся ў вас пытанні па праграме вандроўкі? Ёсць неабходнасць звязацца з вамі дзеля пацверджання браніравання?