ecojourney.belarus
400 азёр Казьянскіх балот

Інфармацыя па туры 26 кастрычніка (субота). Тур на беларускай мове
Мы будзем чакаць вас у суботу раніцай з 7:45 па адрасе: пр-т. Незалежнасці, 154 (вялікая адкрытая аўтастаянка ля крамы "Карона").
Прыблізна тут:
https://maps.app.goo.gl/DQKhdCL4sALsmzdT7

Адпраўленне - а 8:00. Просім вас не спазняцца!
Вяртаемся ў Мінск на тое ж месца, у той жа дзень каля 22:30.
Мікрааўтобус: Белы Мэрсэдэс АA 1377-7.

Тэлефон гіда:
Віталь +375 29 365 3363
Калі раніцай у дзень вандроўкі ў вас узнікнуць якія-небудзь цяжкасці або пытанні - тэлефануйце, калі ласка, гіду.
Як апрануцца і што ўзяць з сабой:

  1. Для шпацыру па балоце неабходны гумовыя боты. Чым вышэй боты, тым менш верагоднасць намачыць ногі (вышыні па калена ці крыху ніжэй звычайна дастаткова). Калі вы замаўлялі боты, яны будуць выдадзены вам на старце маршрута. Аплата ажыццяўляецца на месцы (10 рублёў за пару).
  2. Па магчымасці абірайце порткі з тканіны, якая хутка высыхае. Гэта забяспечыць вам камфорт у выпадку дажджу і тады, калі калашыны вашых портак выпадкова намокнуць. Таксама вазьміце з сабой зменныя порткі.
  3. Нават у самых лепшых ботах застаецца верагоднасць прамачыць ногі, таму раім мець пры сабе некалькі пар шкарпэтак на замену. У халоднае надвор'е лепш абіраць цёплыя шкарпэткі. У гумовых ботах не заўжды ёсць цёплыя ўстаўкі.
  4. Акрамя ботаў варта мець іншую пару абутку на замену. Гэта ўжо можа быць звычайны абутак па надвор'і.
  5. Варта мець з сабой бутэльку для вады. Пітная вада будзе заўжды ў доступе ў аўтобусе. Вы зможаце папаўняць свае запасы вады на працягу вандроўкі.
  6. Абед у гэтай вандроўцы ладзіцца на прыродзе, і з нашага боку харчаванне не арганізоўваецца. Абавязкова бярыце з сабой сытную ссабойку. Мы арганізуем пікнік з прысмакамі і гарбатай. Для пікніка раім мець з сабой уласны кубак.
  7. Раім прадугледзіць сродкі ад казурак і кляшчоў. Пасля, а таксама падчас вандроўкі агледжвайце сябе і сяброў на наяўнасць кляшчоў. Своечасовы агляд у большасці выпадкаў дазваляе пазбегнуць укусаў.
  8. Варта мець пры сабе ўласную аптэчку з неабходнымі лекамі, якіх можа не апынуцца ў агульнай аптэчцы (калі ў вас ёсць уласныя алергіі ці супрацьпаказанні).
  9. У сонечнае надвор'е абавязкова мець з сабой галаўны ўбор і крэм-SPF. Калі прагназуецца дождж, варта мець з сабою дажджавік ці непрамакальную куртку.
  10. На балоце восенню шмат журавін. Бярыце з сабой тару для ягад, калі плануеце іх збіраць. Бінокль (калі ён у вас ёсць) таксама не будзе лішнім.
  11. Рэчы, якія не спатрэбяцца вам на маршруце, можна будзе пакінуць у аўтобусе.
Правілы бяспекі

У мэтах захавання ўласнага здароўя, бяспекі і камфорту іншых удзельнікаў вандроўкі, варта трымацца наступных правілаў:
- перад пачаткам тура азнаёміцца з правіламі бяспекі. Задаць пытанні гіду, калі яны ўзніклі;
- трымацца правілаў бяспекі і рэкамендацый гіда на працягу тура. У выпадках, не адлюстраваных у дадзенай інструкцыі, варта трымацца рэкамендацый гіда;
- у выпадку ўзнікнення хваробы ці дрэннага самаадчування ўдзельнік тура мусіць неадкладна паведаміць гіду і спыніць праходжанне маршрута;
- удзельнікам тура, стан здароўя якіх патрабуе рэгулярны прыём адпаведных лекаў, неабходна загадзя забяспечыць сябе імі, а таксама папярэдзіць гіда пра асаблівасці свайго стану здароўя;
- падчас руху па маршруту нельга спыняцца асобна ад групы. Паведаміце гіду, калі вам неабходны адпачынак;
- неабходна клапатліва ставіцца да прыроды, не пакідаць пасля сябе смецце;
- забаронена есці невядомыя ягады, грыбы, а таксама нюхаць і збіраць невядомыя кветкі;

Увага! Катэгарычна забаронена ўдзельнічаць у туры ў стане алкагольнага (ці іншага) ап'янення ці пад уплывам наркатычных сродкаў.
Парады для сапраўднага экавандроўніка

1. Заўжды памятайце пра прыступнасць Зямлі.
2. Пакідайце толькі сляды, унасіце з сабой толькі фотаздымкі.
3. Паважайце лясных жыхароў.
4. Хадзіце па магчымасці пратаптанымі сцежкамі.
5. Падтрымлівайце арганізацыі, якія спрыяюць ахове прыроды.
6. Імкніцеся есці сезонную і мясцовую ежу.

Дзякуй за вывучэнне гэтай інструкцыі!
Калі ласка, пацвердзіце тое, што вы азнаёміліся з інструкцыяй і дэталямі па месцы збору і часе адпраўлення ў адказ на гэты email. Пазначце, што ў вас больш не засталося пытанняў. Тады мы не будзем з вамі дадаткова звязвацца да пачатку вандроўкі)