ecojourney.belarus
Планета Ельня

Інфармацыя па туры 13 кастрычніка (нядзеля). Тур на беларускай мове
Мы будзем чакаць вас у нядзелю раніцай з 7:45 па адрасе: пр-т. Незалежнасці, 154 (вялікая адкрытая аўтастаянка ля крамы "Карона").
Прыблізна тут:
https://maps.app.goo.gl/DQKhdCL4sALsmzdT7

Адпраўленне - а 8:00. Просім вас не спазняцца!
Вяртаемся ў Мінск на тое ж месца, у той жа дзень каля 22:00.
Мікрааўтобус: Белы Мэрсэдэс Ах 8120-5

Тэлефон гіда:
Сяргей +375 29 155 2662
Калі раніцай у дзень вандроўкі ў вас узнікнуць якія-небудзь цяжкасці або пытанні - тэлефануйце, калі ласка, гіду.
Як апрануцца і што ўзяць з сабой:

  1. Для шпацыру па балоце неабходны гумовыя боты. Чым вышэй боты, тым менш верагоднасць намачыць ногі (вышыні па калена ці крыху ніжэй звычайна дастаткова). Калі вы замаўлялі боты, яны будуць выдадзены вам на старце маршрута. Аплата ажыццяўляецца на месцы (10 рублёў за пару).
  2. Нават у самых лепшых ботах застаецца верагоднасць прамачыць ногі, таму раім мець пры сабе некалькі пар шкарпэтак на замену. У халоднае надвор'е лепш абіраць цёплыя шкарпэткі. У гумовых ботах не заўжды ёсць цёплыя ўстаўкі. Таксама вазьміце з сабой зменныя порткі.
  3. Акрамя ботаў варта мець іншую пару абутку на замену. Гэта ўжо можа быць звычайны абутак па надвор'і.
  4. Варта мець з сабой бутэльку для вады. Пітная вада будзе заўжды ў доступе ў аўтобусе. Вы зможаце папаўняць свае запасы вады на працягу вандроўкі.
  5. Раім прадугледзіць сродкі ад казурак і кляшчоў. Пасля, а таксама падчас вандроўкі агледжвайце сябе і сяброў на наяўнасць кляшчоў. Своечасовы агляд у большасці выпадкаў дазваляе пазбегнуць укусаў.
  6. Варта мець пры сабе ўласную аптэчку з неабходнымі лекамі, якіх можа не апынуцца ў агульнай аптэчцы (калі ў вас ёсць уласныя алергіі ці супрацьпаказанні).
  7. У сонечнае надвор'е абавязкова мець з сабой галаўны ўбор і крэм-SPF. Калі прагназуецца дождж, варта мець з сабою дажджавік ці непрамакальную куртку.
  8. У туры мы будзем піць гарбату з хатняй выпечкай на возеры. Вазьміце, калі ласка, з сабой уласны кубак.
  9. У туры запланаваны абед і пікнік, але з улікам таго, што пачатак вандроўкі ранні, а канец позні, раім узяць невялічкую ссабойку і тэрмас з гарбатай:)
  10. Рэчы, якія не спатрэбяцца вам на маршруце, можна будзе пакінуць у аўтобусе.
Правілы бяспекі

У мэтах захавання ўласнага здароўя, бяспекі і камфорту іншых удзельнікаў вандроўкі, варта трымацца наступных правілаў:
- перад пачаткам тура азнаёміцца з правіламі бяспекі. Задаць пытанні гіду, калі яны ўзніклі;
- трымацца правілаў бяспекі і рэкамендацый гіда на працягу тура. У выпадках, не адлюстраваных у дадзенай інструкцыі, варта трымацца рэкамендацый гіда;
- у выпадку ўзнікнення хваробы ці дрэннага самаадчування ўдзельнік тура мусіць неадкладна паведаміць гіду і спыніць праходжанне маршрута;
- удзельнікам тура, стан здароўя якіх патрабуе рэгулярны прыём адпаведных лекаў, неабходна загадзя забяспечыць сябе імі, а таксама папярэдзіць гіда пра асаблівасці свайго стану здароўя;
- падчас руху па маршруту нельга спыняцца асобна ад групы. Паведаміце гіду, калі вам неабходны адпачынак;
- неабходна клапатліва ставіцца да прыроды, не пакідаць пасля сябе смецце;
- забаронена есці невядомыя ягады, грыбы, а таксама нюхаць і збіраць невядомыя кветкі;

Увага! Катэгарычна забаронена ўдзельнічаць у туры ў стане алкагольнага (ці іншага) ап'янення ці пад уплывам наркатычных сродкаў.
Парады для сапраўднага экавандроўніка

1. Заўжды памятайце пра прыступнасць Зямлі.
2. Пакідайце толькі сляды, унасіце з сабой толькі фотаздымкі.
3. Паважайце лясных жыхароў.
4. Хадзіце па магчымасці пратаптанымі сцежкамі.
5. Падтрымлівайце арганізацыі, якія спрыяюць ахове прыроды.
6. Імкніцеся есці сезонную і мясцовую ежу.

Дзякуй за вывучэнне гэтай інструкцыі!
Калі ласка, пацвердзіце тое, што вы азнаёміліся з інструкцыяй і дэталямі па месцы збору і часе адпраўлення ў адказ на гэты email. Пазначце, што ў вас больш не засталося пытанняў. Тады мы не будзем з вамі дадаткова звязвацца да пачатку вандроўкі)