Балота Ельня
ПЛАНЕТА ЕЛЬНЯ
колькасць удзельнікаў: 14-19 чалавек
найбліжэйшыя даты: 13.10 / 2024
балота ЕЛЬНЯ
ПЛАНЕТА ЕЛЬНЯ
колькасць удзельнікаў: 14-19 чалавек
найбліжэйшыя даты: 13.10 / 2024
Вось ужо 13 тысяч год Ельня фільтруе ваду і паветра, з'яўляецца домам для безлічы раслін і жывёл. Жыццё чалавека - імгненне ў параўнанні з такімі лічбамі! Далучайцеся да вандроўкі і Ельня зацягне вас старажытным велічам, касмічнай прыгажосцю і п'янлівым пачуццём спакою.
* усе фотаздымкі зроблены ў нашых вандроўках
Праграма вандроўкі
* Вандроўка падыходзіць для дзяцей ад 10 год

**Для шпацыру па балоту неабходны гумавыя боты. Даем у арэнду па папярэднім запыце (10 BYN за пару).
8:00
8:00
Ад'езд з Мінску
Збор ля ст. м. "Барысаўскі тракт" на аўтастаянцы каля крамы "Карона"
Сустракаемся ў Мінску і бяром кірунак да самага вялікага верхавога балота Беларусі. Увесь шлях зойме каля 3 з паловай гадзін. Расказы нашага гіда і дарожны плэй-ліст дапамогуць прыемна бавіць час у дарозе.
11:00 - 12:00
11:00 - 12:00
Сабор у стылі віленскага барока ў Глыбокім
Экскурсія ад мясцовага краязнаўцы з наведваннем падзямелля і званіцы
Па дарозе наведваем Глыбокае. Пазнаёмімся з галоўнай славутасцю горада - саборам Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Даведаемся пра гісторыю гэтага адметнага храма ад мясцовага краязнаўцы, паднімемся на башню-званіцу, з якой адкрываецца маляўнічы від на горад, і спусцімся ў падзямелле храма.
12:45 - 13:45
12:45 - 13:45
Абед у сядзібе
Абедаем у мясцовай жыхаркі ў сядзібе "Навасельцы"
У сядзібе нас чакае смачны хатні абед перад вандроўкай на балота. Гатуе для нас мясцовая жыхарка Марына, якая не толькі сагрэе нас сваёй гасціннасцю, але і можа распавесці шмат цікавага пра жыццё на балоце.
14:00 - 17:45
14:00 - 17:45
Шпацыр па балоту Ельня
Працягласць маршруту каля 5 км. ~3,5 гадзіны з прыпынкамі
На працягу тысячагоддзяў Ельня застаецца кавалачкам тундры на поўначы Беларусі. Тут знайшлі прытулак рэдкія віды жывёл і раслін, якія не сустрэнеш у звыклых воку лясах.

Наш шпацыр пройдзе па адкрытаму балоту. Маршрут ідзе сцежкамі рыбакоў і ягаднікаў. Мяккі дыван вільготнага моху спружыніць пад ботамі як батут. Усюды кідаюцца ў вочы вялікія і маленькія балотныя азёры з хісткімі берагамі і нябачным дном. Вада ў іх рудая праз торф, але чыстая і прыдатная для купання.

*Маршрут падыходзіць нават для тых, хто ніколі не быў на балоце, а трэба ўлічваць, што хадзіць па балоту складаней, чым па лясной сцежцы. Складанасць маршруту ў многім залежыць ад надвор'я і ўзроўню вады на балоце.
17:45 - 18:30
17:45 - 18:30
Пікнік на возеры Валажэя
Пасля балотнага шпацыру адпачываем на беразе возера Валажэя. Тут нас будуць чакаць гарачая гарбата, хатняя выпечка і маляўнічыя краявіды.
18:30 - 22:00
18:30 - 22:00
Вяртанне ў Мінск
Водгукі нашых вандроўнікаў
Кошт
160 / 190 BYN
дзеці да 14 год / дарослыя

Кошт сапраўдны пры браніраванні і ўнясенні перадаплаты больш, чым за 14 дзён да даты вандроўкі.
Кошт пазначаны для 1 чалавека.

Таксама кошт сапраўдны пры браніраванні 3+ месцаў у незалежнасці ад даты браніравання.
190 / 220 BYN
дзеці да 14 год / дарослыя

Кошт сапраўдны пры аплаце менш чым за 14 дзён да даты вандроўкі.
Кошт пазначаны для 1 чалавека.
Уключана ў кошт
- спрактыкаваны гід, які не толькі распавядзе ўсё самае цікавае пра балота, але і будзе клапаціцца пра вас на працягу вандроўкі
- трансфер на камфортным мікрааўтобусе на працягу ўсёй вандроўкі
- экскурсія па царкве ў Глыбокім ад мясцовага краязнаўцы
- хатні абед
- пікнік з выпечкай і гарбатай
НЕ ўключана ў кошт


- гумавыя боты для балотнага шпацыру
Паведамляйце пры браніраванні а неабходнасці падрыхтаваць для вас боты.
Кошт арэнды - 10 BYN за адну пару
НЕ ўключана ў кошт


- гумавыя боты для балотнага шпацыру
Паведамляйце пры браніраванні а неабходнасці падрыхтаваць для вас боты.
Кошт арэнды - 10 BYN за адну пару
Забраніраваць для вас месца?
Вы раней вандравалі з намі?